Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Nov. 1st, 2008

(no subject)


                                                          Нябачная рука
                                                                 Адам Сміт
 

 

   Кожная асоба бяспрыпынна выкарыстоўвае усю сваю моц на шуканьне як ёй найвыгаднейшым чынам ужыць увесь капітал якім яна валодае: яна канешне мае на увазе толькі сваю асабістую выгаду а ня выгаду грамадства. Але з яе намаганьняў задаволіць свае асабістыя інтэрэсы натуральна і нават абявязкова вынікае, што чалавек аддае перавагу менавіта таму ужываньню якое прынясе найбольшую выгаду грамадству. 
   Па-першае, кожная асоба імкнецца улажыць свой капітал як мага бліжэй да сябе
і атрымліваецца, што яна аддае перавагу айчыннай вытворчасьці, пры умове канечне што апошняя будзе прыносіць профіт з капіталу ня меншага чым звычайнага узроўню [...]
  
Па-другое, усялякая асоба якае укладвае свой капітал у разьвіцьцё айчыннай вытворчасьці, абавязкова прыкладвае намаганьні  кіраваць гэтай вытворчасьцю такім чынам каб прадукт які яна прыносіць меў як мага велькшую каштоўнасьць [...]
   Сумма гадавога прытоку багацьця усялякага грамадства заўсёды точна раўняецца абменнай вартасьці усяго гадавога прадукту дадзенага грамадства, альбо дакладней, гэтая сумма тое самае, што абменная вартасьць. Атрымліваецца, што так як кожная асоба імкнецца 1) як мага больш выкарыстаць свой капітал дзеля разьвіцьця айчыннай вытворчасьці ды 2)  кіраваць вытворчасьцю такім чынам каб яе прадукт быў найбольшай вартасьці, кожная асоба працуе абавязкова так, каб сумма
гадавога прытоку багацьця грамадства была як мага велькшай. Праўду кажучы, яна звычайна ня ставіць перад сабою мэту задаволіць грамадскі інтэрэс, асоба нават ня ведае на колькі яна можа быць карыснай для грамадства. Аддаючы перавагу сукцэсу айчыннай, а не замежнай, вытворчасьці асоба мае сабе на увазе адзінае: як мага лепш забяспечыць сябе ад рызыкі. Кіруючы вытворчасьцю такім чынам каб яе выраб быў найбольшай вартасьці, асоба ня мае нічога іншага на увазе апроч асабістага узбагаценьня. У гэтым выпадку, як і у шматлікіх іншых, нябачная рука вядзе чалавека да здзясьненьня мэты якая не зьяўляецца падставай ягоных дзеяньняў. Бяспрыпынна шукаючы задаволіць толькі асабістыя інтэрэсы, асоба часта працуе на задавальненьне грамадскага інтэрэсу эфектыўней ніж бы яна гэта рабіла ставічы перад сабою такую мэту. Я ніколі ня бачыў каб тыя хто мелі памкненьне у сваіх гандлёвых фірмах працаваць дзеля агульнага шчасьця, учынілі шмат добрага. Праўда, гэтае прыгожае памкненьне сустракаецца даволі рэдка сярод гандляроў і што няма патрэбы ў доўгіх прамовах каб іх вылячыць ад гэтага болю.
  
Што датычыцца пытаньня вызначэньня сектару айчыннай вытворчасьці які гэтая асоба будзе разьвіваць укладваючы свой капітал і менавіта які прынясе прадукт найбольшай вартасьці, абсалютна відавочна, што кожная асоба знаходзячыся ў сваёй асабістай сытуацыі, больш здольная прымаць рашэньні якія яе датычацца чым любы парляментарый ці чалавек дзяржавы якія б вырашалі замест яе. Чалавек дзяржавы які намагаўся б кіраваць асобамі у іхніх рашэньнях якiя датычуцца выкарыстаньня іхніх капіталаў займаўся б ня толкі бескарыснай справай але і прысвоіў бы сабе уладу якую не разумна было б даручыць, я кажу, ня толькі нейкай асобе але і савету ці сенату якім бы ён не быў. Гэтая улада не магла бы быць небясьпечней разьмешчанай чым у руках чалавека дастаткова неразумнага і самаупэўненага каб паверыць у сваю магчымасьць яе ужываць.

                                                                                                                                Адам Сміт,
      Пошукі натуры ды падставы багацьця народаў (1776) кніга IV, разьдзел 2, старонкі 251-257.



далучайся: http://community.livejournal.com/by_ecosocio/

Oct. 24th, 2008

(no subject)


Oct. 17th, 2008

Машыны галасуюць замест Сімсанаў

Сьмешна і плакаць хочацца : усім глядзець !

у рубрыцы Ржунемагу глядзі яшчэ : http://quiproquos.livejournal.com/38434.html?mode=reply  Oh McCain

Oct. 7th, 2008

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа)



http://www.charter97.org/be/news/2008/10/6/10865/

Sep. 8th, 2008

ХУЙНЯ : Таньчым Чыкі Чыкі



Бля :-D

Наперад Беларусь !




Mатч нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны

Sep. 7th, 2008

Нэаклясычная школа эканамічнай думкі

 



Нэаклясычная школа сёньняшняя найбуйнейшая школа ліберальнага тыпу. Яна хутчэй адпавядае пэўнай эканамічнай мэтодыцы чым простай тэорыі. Leon Walras (#), Carl Menger ды William Stanaley Jevons паклалі аснову гэтае школы у самым канцы XIX-га стагодзя. Нэаклясычная школа удзяляе вялкую важнасьць матэматычным падлікам ды статыстыцы, таму звычайна лічыцца, што менавіта яна заклала аснову сучаснай мікраэканоміцы.

 
(#)


Асноўная мэтодыка нэаклясычнай школы


Мэтадычны індывідуалізм

Усе эканамічныя фэномены тлумачацца паводзінамі ды густам людзей, уплыў эканомікі на паводзіны людзей не цікавіць нэаклясыцыстаў. Наадварот, тлумачэньне індывідуальнага уплыву на эканоміку гылоўная яхняя мэта. Напрыклад, Мэргарэт Татчэр казала, што грамадства не існуе, ёсьць толькі персоны ды семьі. Атрымліваецца, што каб патлумачыць паводзіны неякай фірмы ці сямьі трэба спачатку зразумець, што кіруе паводзінамі асобных людзей.


Рацыянальнасьць

Персоны паводзяць сябе рацыянальна. Кожны цікавіцца толькі сабою і прысьледуе пэўныя мэты самым эфектыўным спосабам, што адпавядае прынцыпу максімізацыі. Спажывальнікі максымізыруюць сваё задавальненьне (патрэбнасьць), перадусім шукаюць той прадукт які ім прынясе найбольшае задавальненьне за найменшую цану. Фірмы таксама дзейнічаюць паводле рацыянальнасьці. Людзі і фірмы не падпарадкоўваюцца сацыяльным нормам ды каштоўнасьцям. Тады калі для эканамістаў клясычнай школы асобы дзейнічаюць паводле карактырыстыцы сацыяльнае клясы да якой яны належаць (у залежнасьці ад статусу ў працэсе вытворчасьці), нэаклясычныя тэорыкі ўпэўніваюць нас у нашай індывідуальнай незалежнасьці ад грамадства, у нашай рацыянальнасьці ды прысьледваньні нашых суб'ектыўных жаданьняў. Асобы рацыянальна прымаюць свае рашэньні. Чалавек выбірае найлепшы інструмент дзеля выкананьня нейкай дадзенай мэты (максымізацыі свайго асабістага інтэрэсу) у незалежнасьці ад разважаньняў этычных альбо палітычных наконт выкарастыных спосабаў. Homo oeconomicus шукае найэфектыўнейшы спосаб дасягненьня сваіх мэтаў, з'яўляецца маржыналістам 


Раўнавага

Рынкавая раўнавага адпавядае сытуацыі калі рынкавая цана знаходзіцца на такім узроўні калі усе пакупацелі могуць купіць столькі колькі ім хочацца а прадаўцы могуць прадаць за гэтую цану столькі колькі ім хочацца. Цана настолькі прымальная для усіх, што яна не абмяжоўвае жаданьні асобаў. Цана адпавядае у гэтым выпадку цане раўнавагі. Ані пакупацель, ані прадавец не зацікаўлены ў нейкіх зьменах. Status quo доўжыцца пакуль няма ўмешваньня іншых сілаў (дзяржава, прыродныя зьявы...). Нэаклясычныя эканамісты шукаюць умовы існаваньня гэтае раўнавагі і вызначаюць уплыў кожнай зьявы (павышэньне коштаў на сыравіну...).


Важнасьць цэнавога вызначэньня

Паводле нэаклясыкаў, найважнейшыя і даволі часта адзіныя адносіны паміж асобамі зьяўляюцца адносіны праз сыстэму цэнаў. Адныя толькі цэны дыктуюць нам рашэньні (пакупаць, збываць, вырабляць...) улічваючы нашу татальную рацыянальнасьць. Цэны, у незалежнасьці ад прадуктаў, уключаюць у сябе усю інфармацыю патрабаваную пакупацелямі ды прадаўнікамі. Чым больш прадукт прыносіць задавальненьня тым больш ён каштуе. Карацей, рынак ды цэны паведамляюць нам усю інфармацыю аб навакольлі.

 
 

Іншыя нэаклясычныя думкі


Спаборніцтва

Асобныя эканамічныя дзеячы ня маюць вялікага уплыву на іхняе асяродзе. Асобы ня могуць пауплываць на агульную цэнавую сыстэму, але ў сапраўдным жыцьці вялікія асобныя адзінкі зьяўляюцца дастаткова уплывовымі каб зьмяняць цэны на рынках на якіх яны набываюць ды збываюць.


Веды эканамічных дзеячаў

Паводле нэаклясыцыстаў усе асобы выдатна ведаюць абсалютна усё, што уплывала на іхнія рашэньні раней, усё, што уплывае сёньня, усё, што будзе уплываць на ніх ў будучыні. У асаблівасьці, асобы ведаюць усе будучыя цэны.


Агульная тэорыя спаборнічнай раўнавагі

Яна абагульняе асноўныя нэаклясычныя думкі. Мэта гэтае тэорыі - вызначэньне умоваў пры якіх дэцэнтрыялізаваная рынкавая эканоміка у якой эканамічныя дзеячы прысьледуюць свае асабістыя інтэрэсы, будзе ураўнаважанай ды эфектыўнай з эканамічнага пункту гледжаньня."Ураўнаважаная" азначае, што існуе рынкавая раўнавага( раўнавага паміж попытам ды прапазыцыяй). "Эфектыўная"- азначае, што кожная асоба выкарыстоўвае увесь свой эканамічны патанцыял. Багацьце чалавека ужо можа павялічыцца толькі праз паніжэньне багацьця іншай асобы. Адзіны рынак (і некалькі другаступнёвых дадатковых умоваў) здольны стварыць эканамічна эфектыўнае асяродзе.

 

Лявoн Валрас і эканоміка стоадсатковага абмену


Рынак зьяўляецца цалкам незалежным, непадпарадкаваным працэсу вытворчасьці (тады калі для клясыцыстаў рынак другаступнёвы у параўнаньні з працэсам вытворчасьці, што датычыцца вызначэньня каштоўнасьці прадукту). Для нэаклясыцыстаў, каштоўнасьць зусім не ствараецца на базе колькасьці выкарастанай чалавечай працы (як гэта здаецца клясычным эканамістам), але вызначаецца паводле суб'ектыўных жаданьняў асобаў. Такім чынам, рынак-адзінае мейсца дзе рэчы набываюць "аб'ектыўную каштоўнасьць" дзякуючы канфрантацыі канкурэнтных жаданьняў персонаў. Рынкавая цана не вызначаецца вытворчаснымі коштамі але ствараецца канфрантацыяй жаданьняў эканамічных дзеячаў, тым больш, што паводле закону Яна Баптыста Сэя (закон рынкаў збыту) усе якасныя прадукты вытворчасьці абавязкова знаходзяць пакупацеля і крызісы перавытворчасьці немагчымыя.


Працэс канкурэнцыі

Лявoн  Валрас прапануe упэўніцца, што цэны на прадукты вытворчасьці вызначаюцца менавіта праз працэс канкурэнцыі. Для гэтае мэты трэба каб асоба якая збывае і асоба якая набывае ніколі не сустракаліся, каб іхнія персанальныя адносіны непаўплывалі на іхнія рашэньні. Адзіны закон попыту ды прапазыцыі павінен вызначаць нашыя дзеяньні. Трэба спачатку каб рэчы ды сэрвісы былі выдатна акарактэрызааныя з тэхнічнага але таксама з іншых пуктаў гледжаньня, такіх як месца вырабу, срокі дастаўкі, страхоўка і г.д. Спажывальнікі тады змогуць самастойна, без пасрэднікаў іх ацэньваць. Рынак такім чынам атрымлівае сваю незалежнасьць.Потым павінен адбыцца "працэс ваганьня", увасоблены камісарам-цэнавызначальнікам. Праца камісара заключаецца у чатырох этапах. Па-першае ён паведамляе першапачатковую цану прадукту. Па-другое, ён падлічвае прапазіцыю ды попыт. Па-трэцяе, упэўніваецца, што асобы не пачынаюць гандляваць пакуль ён ня вызначыў ураўнаважаную цану. Па-чацвёртае, камісар падлічвае (паводле прынцыпу закона попыту ды прапазыцыі ) ды паведамляе ураўнаважаную цану кожнага прадукту. Асобы, валодаючы гэтай інфармацыяй вырашаюць абмяжоўваць ці наадварот павялічваць свой попыт ці прапазыцыю, цыкл цэнавога вызначэньня пачынаецца спачатку.



Aтрымліваецца, трошкі прызадумаўшыся, што дзеля таго каб канкурэнцыя была максымальнай гандль павінен адбывацца у адсутнасьці гадляроў; болей таго, прысутнсьць камісара-цэнавызначальніка не адпавядае ліберальнай упэўнінасьці у рынкавым самарэгуліраваньні. Некалькі нэаклясычных эканамістаў заклікалі нават да моцнага дзяржаўнага умешваньня дзеля забяспячэньня стоадсатковай канкурэнцыі. Нэаклсычная думка здаецца дужа утапічнай.

 

Яшчэ

далучайcя : http://community.livejournal.com/by_ecosocio/ 

 Neoclassical economics

Neoclassical Economics

Fonseca G. L.;  "Introduction to the Neoclassicals", The New School

Neoclassical economics

What Is Neoclassical Economics at Post-Autistic Economics Review

 

 

 

Sep. 5th, 2008

Coldplay - Violet Hill



Sep. 3rd, 2008

Чаму я за Абаму

 


 

пісаў тутака  Бізнэс здароў'я альбо медыцына па амерыканску

Sep. 2nd, 2008

Yeah !

Aug. 31st, 2008

Клясычная школа эканамічнай думкі

Клясычная школа эканамічнай думкі (XVIII - XIX ст) зрабіла эканамічную навуку такой  якой мы ведаем яе сёньня. У 1776 годзе была надрукавына кніга "Бгацьце Народаў" Адама Сміса якая паклала пачатак клясычнай школы. Выбітнымі дзяечамі гэтае школы зьўляюцца  Адам Сміс #(Adam Smith), Дэвід Рыкарда (David Ricardo), Томас Малсюс (Thomas Malthus), Джон Стуарт Міл (John Stuart Mill) ды іншыя. Клясычныя эканамісты звычайна ліберальныя.

Адам Сміс ды Нябачная рука

 240    240

                       #  

Рынак і гандль існавалі ад самаго пачатку гісторыі (ды нават раней) але ідэя рынкавай сыстэмы з'явілася толькі у XVIII стагодзі. Мэтай сыстэмы рынку ёсьць арганізацыя усяго грамадства. Падставай для нараджэньня гэтае думкі было узмацненьне дзяржаўнага кантраляваньня ды рэгуліраваньня гандлю i вытворчасьці падчас пэрыяду Мэркантылізму (XVI - XVIII глядзі ніжэй). Да пачатку XVII стагодзя дзяржаўнае умешваньне ў  прыватныя справы амаль не існавалa, гарады-дзяржавы квітнелі у заходняй Эўропе. Рэлігія адыйшла на другі план, быў хаус, панаваў Натуральны Закон, эканамічныя правілы якога уладарылі над паступкамі эканамічных дзеячаў прыкладна так як законы фізыкі ды хіміі панавалі над матэрыяльнымі рэчамі. Але  Мэркантылізм задушыў свабоду ды прагрэс паводле Адама Сміса. Адам Сміс называў Закон Натуры "Нябачнай Рукой". У адсутнасьці дзяржаўнага умешваньня Нябачная Рука кіруе грамдаствам, aлe чалавеку здаецца, што ён свабодны. Дзейнічая толькі у сваіх асабістых інтэрэсах, чалавек судзейнічае разьвіцьцю ўсёй сваёй краіны. Эканамічныя дзеячы, дзякуючы  адсутнасьці дзярж.кантролю, маюць магчымасьць падпарадковацца сваім жаданьням абмяжаваным толькі Законам Натуры. Заможная краіна складаецца з заможных людзей, абсалютная свабода індывідуальнага прадпрымальніцтва прывядзе да гармоніі, да агульнага шчасьця, любое дзярж. кантраляваньне прыводзіць абавязкова да зьнішчэньня эканамічнай ды сацыяльнай раўнавагі. Чалавечыя магчымасьці не дазваляюць нам зразумець усю складанасьць эканамічнай сыстэмы, таму Натуральны Закон найразумнейшае рэгуліраваньне эканамічных ды сацыяльных адносінаў. Кожны чалавек шукае самую выгадную справу для інвестыцыі свайго капіталу, aдзінае аб чым ён пасапраўднаму дбае гэта папаўненьне сваёй асабістай кішэні. Шчасьце грамадства яго не цікавіць, але прысьледваньне сваіх эгаістычных інтэрэсаў прывядзе яго да вытворчасьці рэчаў якіх у грамадстве не хапае і за якія капіталіст атрымае найлепшую фінансавую падзяку. Нябачная рука стварае натуральным чынам гарманічнае сузіснаваньне паміж прыватнымі інтэрэсамі людзей. Аніякі грамадскі догавар ці пагадненьні не патрэбны. У сыстэме натуральнай свабоды, абмежаваньні палітычныя, рэлігійныя ды маральныя цалкам адсутнічаюць.


laissez-faire

   Тэрмін "laissez - faire" у перакладзе з французкай мовы азначае "даць свабоду" альбо "дазволіць прадпрымаць" адпавядае гэтай думцы. Урад поўнасьцю упарадкаваны індывідыялізму, прыватным інтэрэсам. Дзякуючы першапачатковаму неравенству паміж людзьмі, уладары вялікага капіталу дбаючы толькі а сабе і задавальняючы толькі свае эгаістычныя інтэрэсы будуць траціць свае грошы, даваць народу працу і тым самым з заахвочваньнем дзяліцца сваім капіталам, судзейнічаць грамадскаму разьвіцьцю."Laissez-faire" -фундамент свабоднай рынкавай эканоміцы. Максымальнае спаборніцтва паміж вытворцамі провядзе да найбольшага зьніжэньня коштаў ды профіту. Мінімальнае спаборніцтва павялічвае кошты ды ўзровень профіту, але перспектыва зарабіць вялікія грошы прыцягвае новых канкурэнтаў і спрыяе паніжэньню цэнаў ды профіту. Спажывальнікі застаюцца задаволенымі свабодным рынкам, адсутнасьцю дзяржаўнага умешваньня.


Спецыялізацыя

Спецыялізацыя таксама спрыяе эканамічнаму разьвіцьцю. Працэс высворчасьці, каб быць эфектыўным, павінен дзяліцца на некалькі этапаў. Кожны працоўны выконвае толькі адно дзеяньне, адказвае толькі за адзін этап. Напрыклад, каб змайстраваць шафу, адзін чалавек вырубае дрэва, другі яго распілуе на дошкі, трэці складзе мэблю, чацьверты яе пафарбуе. Працэс вытвочасьці становіцца хутчэйшым.


Асьцярожны чалавек


Для Адама Сміса (бацька клясычнай эканамічнай думкі) асьцярожны чалавек :

-ахвяроўвае задавальненьнем сёньняшняга дня дзеля паступовага паляпшэньня свайго жыцьця, жыве настyпным днём.

-мае логіку эканаміста (homo oeconomicus)

-не мае аніякага памкненьня займацца справай палітычнай, так як палітыка не можа зьмяніць Натуральны Закон.

 

-яму імпануе каб нехта іншы рызыкаваў сваім становішчам каб потым бяспечна карыстацца тым за што іншыя змагаліся.
 

 

Дэвід Рыкарда

Тэорыя міжнароднага гандлю Дэвіда Рыкарда заснаваная на параўноўных цэнах, тлумачыць як кожная краіна можа зарабіць на гандлю дзякуючы сваім адносна нізкім коштам на вытворчасьць асобных прадуктаў.Прывядзем прыклад бульба-газaвага гандлю паміж Беларусьсю ды Расеяй. Шматлікія бульбаю засаджаныя беларускія землі (чаго не мае Расея) даюць магчымасьць беларусам вырошчваць бульбу за вельмі нізкія кошты (чаго не можа Расея).У сваю чаргу вялікія рэзервы газу ды нафты Расеі (чаго не мае Беларусь) дазваляюць рускім здабываць танны газ (чаго не можа Беларусь). Кожная краіна прадае свой прадукт за вялікую цану (у параўнаньні з коштам яго вытворчасьці ) і атрымлівае максымальна вялікі профіт. Менавіта таму Беларусь спецыялізіруецца на экспарце бульбы а Расея на экспарце газу.

Томас Малсюс
 
   Калі Сміс упэўнены ў добразычлівасьці Натуральнага Закону Томас Малсюс нюянсіруе гэтую ідэю. Паводле яго Закон Насельніцтва, які з'яўляецца часткаю Натуральнага Закону, пагражае існаваньню чалавецтва так як некантраляванае насельніцтва павялічваецца хутчэй за колькасьць даступных прадуктаў харчаваньня. Крызісы непазьбежныя але Малсюс "абнадзейвае" нас ідэяй, што толькі адна частка насельніцтва будзе час ад часу пакутаваць. Ён упэўнены, што сьмерць вялікай колькасьці бедных працоўных зьяўляецца непрыемным але непазьбежным вынікам дзеяньня легальнага мэканізму дабразычлівай натуры(Не зьдзіўляе, што пралетары падтрымліваюць моцную дзяржаўную уладу ! ).
   Малсюс пагаджаецца са Смісам, што датычыцца ідэі паводле якой "Натуральны Закон" быў створаны Богам, пасьля чаго Ўсемагутны асвабадзіўся ад сваіх абавязкаў гаспадара Cусвету. Такім чынам праца эканамістаў абмяжоўваецца апісаньнем функцыяніраваньня свабоднай рынкавай сыстэмы. Усе праблемы , што існуюць у іншых сфэрах рэальнасьці іх не датычацца. 
  

Асноўныя законы


   Закон паступковы : аўтаномныя эканамічныя адзінкі падпарадкаваны Законy Натуры. Асяродзе вытворчасьці надае кожнаму чалавеку пэўны сацыяльны ранг у залежнасьці ад ягонага працоўнага статуса. Рабочыя-бязрознічныя адзінкі эканамічнай энэргіі. Капіталісты-непрыкметная маса, адзінаю мэтаю якой зьяўляецца зьберажэньне профіту ды рэінвестырваньне адначасова павялічваючы колькасьць працоўных.
   Закон попыту ды прапазыцыі : вызначае якія рэчы у прыродзе чалавек можа здабыць за дарма а якія уключаны у рынкавыю сыстэму. Напрыклад, вада і паветра існуюць у вялікай колькасьці, таму мы карыстаемся імі за дарма. Калі іх якасьць ды колькасьць памяншэюць, дыхаць (незабруджаным) паветрам ды піць (чыстую) ваду пачне лічыцца люксам. Што і адбываецца.
   Закон Каштоўнасьці : рынак кажа нам сапраўдную цану вырабленых рэчаў у тым сэнсе, што дзякуючы канкурэнцыі кожны прадпрымальнік вымушаны вырабляць за найніжэйшыя кошты (выкарыстоўваючы як мага менш каштоўнасьці=чалавечай працы) а прадаваць за найлепшую цану. Адначасова, ён павінен вырабляць толькі тое, што патрэбна людзям, на што ёсьць спрос. Каштоўнасьць прадукту залежыць ад працэсу вытворчасьці. Умовы вытворчасьці (колькасьць чалавечай ды чалавеча-мэканічнай працы) дыктуюць натуральную цану прадукту. Kаштоўнасьць рэчы не залежыць ад жаданьня яе атрымаць. Напрыклад, чаго табе хочацца больш : кубак брэльянтаў альбо кубак вады ? Брэльянтаў канешне. А цяперака адкажы, што б ты выбраў : апошні у сьвеце кубак брэльянтаў ці апошні у сьвеце кубак вады ? Безумоўна каштоўнасьць кубка вады большая за каштоўнасьць кубку брэльянтаў.

Яшчэ :

The Wealth of Nations
Смит, Адам
Principles of Political Economy 

далучайcя : http://community.livejournal.com/by_ecosocio/ 

Aug. 30th, 2008

Партыя БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараў

160
 

 

Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.

 

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў пасяджэння Франак Вячорка, сойм прыняў заяву аб тым, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца свабоднымі і справядлівымі.

"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.

Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.

Нагадаем,

31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

 

 

Няўдзел кандыдатаў ад Партыі БНФ павялічыць колькасць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў лічба такіх акругаў ужо склала 12 з 110-ці.

 

Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае -

выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання.
У такіх умовах, на думку гамельчукоў, прысутнасць апазіцыйных кандыдатаў у бюлетэнях патрэбная толькі ўладам для стварэння бачнасці дэмакратыі.

 

Мікола Бугай; Сяргей Пульша, БелаПАН

16:54, 30 жнiўня 2008

Да здравствует АбОсРусь!



by [info]ru_vilochka 

Абхазйя +Осетія+Россйя =АбОсРусь

Aug. 27th, 2008

Oh McCain ржунемагуйны ролік: усім глядзець !



БАТЭ – у Лізе чэмпіёнаў !!!




http://community.livejournal.com/by_ecosocio/

Aug. 26th, 2008

The Genetic Map of Europe

 


Higher, Faster, Stronger: the Olympic Medals Map (2004)

 



by
http://community.livejournal.com/by_ecosocio/

Aug. 25th, 2008

Fast foods and Globalization

 
 

http://community.livejournal.com/by_ecosocio/

Aug. 23rd, 2008

(no subject)

 


http://www.time.com/time/

(no subject)

 

Previous 20

November 2008

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize