?

Log in

Нэаклясычная школа эканамічнай думкі

 



Нэаклясычная школа сёньняшняя найбуйнейшая школа ліберальнага тыпу. Яна хутчэй адпавядае пэўнай эканамічнай мэтодыцы чым простай тэорыі. Leon Walras (#), Carl Menger ды William Stanaley Jevons паклалі аснову гэтае школы у самым канцы XIX-га стагодзя. Нэаклясычная школа удзяляе вялкую важнасьць матэматычным падлікам ды статыстыцы, таму звычайна лічыцца, што менавіта яна заклала аснову сучаснай мікраэканоміцы.

 
(#)


Асноўная мэтодыка нэаклясычнай школы


Мэтадычны індывідуалізм

Усе эканамічныя фэномены тлумачацца паводзінамі ды густам людзей, уплыў эканомікі на паводзіны людзей не цікавіць нэаклясыцыстаў. Наадварот, тлумачэньне індывідуальнага уплыву на эканоміку гылоўная яхняя мэта. Напрыклад, Мэргарэт Татчэр казала, што грамадства не існуе, ёсьць толькі персоны ды семьі. Атрымліваецца, што каб патлумачыць паводзіны неякай фірмы ці сямьі трэба спачатку зразумець, што кіруе паводзінамі асобных людзей.


Рацыянальнасьць

Персоны паводзяць сябе рацыянальна. Кожны цікавіцца толькі сабою і прысьледуе пэўныя мэты самым эфектыўным спосабам, што адпавядае прынцыпу максімізацыі. Спажывальнікі максымізыруюць сваё задавальненьне (патрэбнасьць), перадусім шукаюць той прадукт які ім прынясе найбольшае задавальненьне за найменшую цану. Фірмы таксама дзейнічаюць паводле рацыянальнасьці. Людзі і фірмы не падпарадкоўваюцца сацыяльным нормам ды каштоўнасьцям. Тады калі для эканамістаў клясычнай школы асобы дзейнічаюць паводле карактырыстыцы сацыяльнае клясы да якой яны належаць (у залежнасьці ад статусу ў працэсе вытворчасьці), нэаклясычныя тэорыкі ўпэўніваюць нас у нашай індывідуальнай незалежнасьці ад грамадства, у нашай рацыянальнасьці ды прысьледваньні нашых суб'ектыўных жаданьняў. Асобы рацыянальна прымаюць свае рашэньні. Чалавек выбірае найлепшы інструмент дзеля выкананьня нейкай дадзенай мэты (максымізацыі свайго асабістага інтэрэсу) у незалежнасьці ад разважаньняў этычных альбо палітычных наконт выкарастыных спосабаў. Homo oeconomicus шукае найэфектыўнейшы спосаб дасягненьня сваіх мэтаў, з'яўляецца маржыналістам 


Раўнавага

Рынкавая раўнавага адпавядае сытуацыі калі рынкавая цана знаходзіцца на такім узроўні калі усе пакупацелі могуць купіць столькі колькі ім хочацца а прадаўцы могуць прадаць за гэтую цану столькі колькі ім хочацца. Цана настолькі прымальная для усіх, што яна не абмяжоўвае жаданьні асобаў. Цана адпавядае у гэтым выпадку цане раўнавагі. Ані пакупацель, ані прадавец не зацікаўлены ў нейкіх зьменах. Status quo доўжыцца пакуль няма ўмешваньня іншых сілаў (дзяржава, прыродныя зьявы...). Нэаклясычныя эканамісты шукаюць умовы існаваньня гэтае раўнавагі і вызначаюць уплыў кожнай зьявы (павышэньне коштаў на сыравіну...).


Важнасьць цэнавога вызначэньня

Паводле нэаклясыкаў, найважнейшыя і даволі часта адзіныя адносіны паміж асобамі зьяўляюцца адносіны праз сыстэму цэнаў. Адныя толькі цэны дыктуюць нам рашэньні (пакупаць, збываць, вырабляць...) улічваючы нашу татальную рацыянальнасьць. Цэны, у незалежнасьці ад прадуктаў, уключаюць у сябе усю інфармацыю патрабаваную пакупацелямі ды прадаўнікамі. Чым больш прадукт прыносіць задавальненьня тым больш ён каштуе. Карацей, рынак ды цэны паведамляюць нам усю інфармацыю аб навакольлі.

 
 

Іншыя нэаклясычныя думкі


Спаборніцтва

Асобныя эканамічныя дзеячы ня маюць вялікага уплыву на іхняе асяродзе. Асобы ня могуць пауплываць на агульную цэнавую сыстэму, але ў сапраўдным жыцьці вялікія асобныя адзінкі зьяўляюцца дастаткова уплывовымі каб зьмяняць цэны на рынках на якіх яны набываюць ды збываюць.


Веды эканамічных дзеячаў

Паводле нэаклясыцыстаў усе асобы выдатна ведаюць абсалютна усё, што уплывала на іхнія рашэньні раней, усё, што уплывае сёньня, усё, што будзе уплываць на ніх ў будучыні. У асаблівасьці, асобы ведаюць усе будучыя цэны.


Агульная тэорыя спаборнічнай раўнавагі

Яна абагульняе асноўныя нэаклясычныя думкі. Мэта гэтае тэорыі - вызначэньне умоваў пры якіх дэцэнтрыялізаваная рынкавая эканоміка у якой эканамічныя дзеячы прысьледуюць свае асабістыя інтэрэсы, будзе ураўнаважанай ды эфектыўнай з эканамічнага пункту гледжаньня."Ураўнаважаная" азначае, што існуе рынкавая раўнавага( раўнавага паміж попытам ды прапазыцыяй). "Эфектыўная"- азначае, што кожная асоба выкарыстоўвае увесь свой эканамічны патанцыял. Багацьце чалавека ужо можа павялічыцца толькі праз паніжэньне багацьця іншай асобы. Адзіны рынак (і некалькі другаступнёвых дадатковых умоваў) здольны стварыць эканамічна эфектыўнае асяродзе.

 

Лявoн Валрас і эканоміка стоадсатковага абмену


Рынак зьяўляецца цалкам незалежным, непадпарадкаваным працэсу вытворчасьці (тады калі для клясыцыстаў рынак другаступнёвы у параўнаньні з працэсам вытворчасьці, што датычыцца вызначэньня каштоўнасьці прадукту). Для нэаклясыцыстаў, каштоўнасьць зусім не ствараецца на базе колькасьці выкарастанай чалавечай працы (як гэта здаецца клясычным эканамістам), але вызначаецца паводле суб'ектыўных жаданьняў асобаў. Такім чынам, рынак-адзінае мейсца дзе рэчы набываюць "аб'ектыўную каштоўнасьць" дзякуючы канфрантацыі канкурэнтных жаданьняў персонаў. Рынкавая цана не вызначаецца вытворчаснымі коштамі але ствараецца канфрантацыяй жаданьняў эканамічных дзеячаў, тым больш, што паводле закону Яна Баптыста Сэя (закон рынкаў збыту) усе якасныя прадукты вытворчасьці абавязкова знаходзяць пакупацеля і крызісы перавытворчасьці немагчымыя.


Працэс канкурэнцыі

Лявoн  Валрас прапануe упэўніцца, што цэны на прадукты вытворчасьці вызначаюцца менавіта праз працэс канкурэнцыі. Для гэтае мэты трэба каб асоба якая збывае і асоба якая набывае ніколі не сустракаліся, каб іхнія персанальныя адносіны непаўплывалі на іхнія рашэньні. Адзіны закон попыту ды прапазыцыі павінен вызначаць нашыя дзеяньні. Трэба спачатку каб рэчы ды сэрвісы былі выдатна акарактэрызааныя з тэхнічнага але таксама з іншых пуктаў гледжаньня, такіх як месца вырабу, срокі дастаўкі, страхоўка і г.д. Спажывальнікі тады змогуць самастойна, без пасрэднікаў іх ацэньваць. Рынак такім чынам атрымлівае сваю незалежнасьць.Потым павінен адбыцца "працэс ваганьня", увасоблены камісарам-цэнавызначальнікам. Праца камісара заключаецца у чатырох этапах. Па-першае ён паведамляе першапачатковую цану прадукту. Па-другое, ён падлічвае прапазіцыю ды попыт. Па-трэцяе, упэўніваецца, што асобы не пачынаюць гандляваць пакуль ён ня вызначыў ураўнаважаную цану. Па-чацвёртае, камісар падлічвае (паводле прынцыпу закона попыту ды прапазыцыі ) ды паведамляе ураўнаважаную цану кожнага прадукту. Асобы, валодаючы гэтай інфармацыяй вырашаюць абмяжоўваць ці наадварот павялічваць свой попыт ці прапазыцыю, цыкл цэнавога вызначэньня пачынаецца спачатку.



Aтрымліваецца, трошкі прызадумаўшыся, што дзеля таго каб канкурэнцыя была максымальнай гандль павінен адбывацца у адсутнасьці гадляроў; болей таго, прысутнсьць камісара-цэнавызначальніка не адпавядае ліберальнай упэўнінасьці у рынкавым самарэгуліраваньні. Некалькі нэаклясычных эканамістаў заклікалі нават да моцнага дзяржаўнага умешваньня дзеля забяспячэньня стоадсатковай канкурэнцыі. Нэаклсычная думка здаецца дужа утапічнай.

 

Яшчэ

далучайcя : http://community.livejournal.com/by_ecosocio/ 

 Neoclassical economics

Neoclassical Economics

Fonseca G. L.;  "Introduction to the Neoclassicals", The New School

Neoclassical economics

What Is Neoclassical Economics at Post-Autistic Economics Review

 

 

 

Comments

дзякуй. дадаў да запамінаў :)
вельмі прыемна, спадзяюся, што пішу я
больш менш зразумела, калі што то пытай.
Запрашаю ў суполку http://community.livejournal.com/by_ecosocio/ там знойдзеш таго шмат !
зразумела :))
я з большага гэтага ведаю. але з пункту гледжаньня беларускай мовы, вельмі бракавала беларускамоўнай эканамічнай суполкі.